Аляксандр Іваноў

Дата нараджэння: 23 сакавіка 1983

Дата затрымання: 15 снежня 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
арт. 391 Крымінальнага кодэкса — Абраза суддзі

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Дата вызвалення: 28 кастрычніка 2023

Пракурор: Марчук Васіль

Аляксандр Леанідавіч Іваноў асуджаны 12 сакавіка 2021 года на 3 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму па арт. 364 КК (Гвалт ці пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі) і па арт. 391 КК (Абраза суддзі).

Аляксандра Іванова абвінавацілі ў дзесяці эпізодах: па версіі абвінавачання, ён двойчы пагражаў па тэлефоне і ў паведамленнях суддзям Малашэнка і Ліннік, а таксама восем разоў пагражаў гвалтам — супрацоўнікам міліцыі. Па версіі абвінавачання, віна пацвярджаецца сведчаннямі пацярпелых, матэрыяламі з тэлефона. Адбываў тэрмін у ПК № 2

28 кастрычніка 2023 г. выйшаў на волю. 

Тры гады калоніі і 13 тысяч кампенсацыі: у Мінску вынесены прысуд па справе за пагрозы службовым асобам

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»