Аляксандр Ігнатовіч
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 30 кастрычніка 1988
Дата затрымання: 10 жніўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 19 красавіка 2023
Суддзя: Літвіна Алена
Аляксандр Яўгенавіч Ігнатовіч — жыхар Мінска, які, адбываючы пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем ("хімія"), у адным з тэлеграм-каналаў, прызнаных экстрэмісцкім, пад здымкам пракурора і супрацоўніка міліцыі з Мінска пакінуў абразлівыя каментары, якія суправаджаліся нецэнзурнымі выразамі.
Па гэтым эпізодзе была распачатая крымінальная справа паводле арт. 369 Крымінальнага кодэксу (абраза прадстаўніка ўлады).
Мужчыну судзілі ў Магілёве — у горадзе, дзе ён адбываў папярэднюю "хімію". У выніку 10 жніўня 2021 г. Ігнатавічу прызначылі 2 гады і 6 месяцаў абмежавання волі, шляхам складання з пакараннем, якое засталося паводле папярэдняга прысуду, агульны тэрмін склаў 2 гады і 8 месяцаў "хіміі".
У канцы студзеня 2022 г. Аляксандр быў пераведзены з ПУАТ № 26 у ПУАТ № 24.
Аляксандру ў канцы красавіка 2022 г. змянілі рэжым адбывання пакарання на зняволенне ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на 1 год і 1 дзень і перавялі ў аршанскую ПК № 8.
Палітвязень цалкам адбыў пакаранне і 19 красавіка 2023 г. выйшаў на волю.
«Трэцюю "хімію" за год магу памяняць на калонію»: палітвязень Аляксандр Ігнатовіч распавёў пра свае «прыгоды» ў няволі
З "хіміі" на яшчэ адну "хімію": у Магілёве асудзілі мінчука за абразу пракуроркі і міліцыянера