Аляксандр Грыневіч
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 29 жніўня 1988
Дата затрымання: 11 лістапада 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 11 лістапада 2021
Дата вызвалення: 6 лістапада 2024
Суддзя: Брэган Яўген
Пракурор: Манько Андрэй
Аляксандр Валер'евіч Грыневіч з Брэста асуджаны да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") за абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса). 1 сентября 2021 года судом Московского района г. Бреста рассмотрено уголовное дело.
Паводле абвінавачвання, Аляксандр Грыневіч 18 кастрычніка 2020 года, знаходзячыся за межамі Рэспублікі Беларусь, у адным з тэлеграм-каналаў пад фотавыявай супрацоўніка міліцыі грамадскай бяспекі Ленінскага РАУС Брэста размясціў абразлівы каментар.
З 11 лістапада 2021 года адбываў пакаранне ў ПУАТ № 55.
Паводле падлікаў праваабаронцаў у лістападзе 2024 года вызвалены, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Тры гады “хіміі” прызначылі Аляксандру Грыневічу за абразу міліцыянта