Аляксандр Геджадзэ
грамадзянін Расіі
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 10 лютага 1986
Дата затрымання: 27 кастрычніка 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Млечка Андрэй
Пракурор: Таратынка Валерыя
Іншыя пазнакі: Замежныя грамадзяне
Справы: Пратэсты Мінск
Аляксандр Давідавіч Геджадзэ — грамадзянін Расіі.
Яго затрымалі 27 кастрычніка 2020 г., пазней яму было прад'яўлена абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Тэрмін утрымання пад вартай падоўжаны да 26 студзеня.
У судзе Фрунзенскага раёна 20 красавіка 2021 г. быў агучаны прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да палітычнага зняволенага, грамадзяніна Расіі Аляксандра Геджадзэ. Палітвязня абвінавацілі па ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Суддзя Андрэй Млечка пакараў яго трыма гадамі пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму. Аляксандр адбываў пакаранне ў наваполацкай ПК № 1.
Маскоўскі гарадскі суд у студзені 2022 г. разглядзеў справу аб пераводзе ў расійскую калонію палітзняволенага грамадзяніна Расіі Аляксандра Геджадзэ. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, Аляксандр знаходзіцца ў расійскай папраўчай калоніі № 3 у г. Сафонава. Гэта першы грамадзянін Расіі, прызнаны беларускімі праваабаронцамі палітычным вязнем, якога перавялі ў Расію.
Падтрымаць Аляксандра Геджадзэ можна па новым адрасе (пісаць па-расейску):
Российская Федерация, Смоленская область, г. Сафоново, п. Шахты-3, 215500, ФКУ УК-3, УФСИН России по Смоленской области (Написать онлайн можно через «Зонателеком» или «Росузник»)
Александр Давидович Геджадзе
Палітвязня Аляксандра Геджадзэ перавялі з Беларусі ў расійскую калонію
Перавёз покрыўкі — трапіў пад крымінальны артыкул. Судзяць палітвязня Аляксандра Геджадзэ
За перавезеныя покрыўкі палітвязень Аляксандр Геджадзэ асуджаны на 3 гады калоніі