Аляксандр Гаўрылаў

Дата нараджэння: 24 кастрычніка 1983

Дата затрымання: 9 кастрычніка 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства, здзейсненае групай асобаў
арт. 341 Крымінальнага кодэкса — Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Крэнжыеўскі Дзмітрый

Пракурор: Лосева Наталля

Асуджаны 7 чэрвеня 2021 года за акцыі пратэсту ў Бабруйску разам з Аляксандрам Назаравічам, Аляксандрам Мар'ясавым і Віталём Васілевічам.

Абвінавачанаму Аляксандру Гаўрылаву прызначылі пакаранне па:

ч. 2 арт. 406 КК - абмежаванне волі з накіраваннем у ВУАТ на тэрмін 1 год
ст. 341 КК - арышт на тэрмін 2 месяцы
ч. 2 арт. 339 КК - абмежаванне волі з накіраваннем у ВУАТ на тэрмін 2 гады.

Канчаткова прызначыць Аляксандру Гаўрылаву пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін 2 гады.

Пасля апеляцыі прысуд змянілі на рэальны тэрмін зняволення 31 жніўня 2021 года.

З'ехаў з Беларусі.

Ад 2 гадоў "хіміі" да 8 гадоў калоніі. У Бабруйску вынеслі прысуд па справе аб падпале "Табакеркі"

У судзе Бабруйскага раёна і горада Бабруйска 7 чэрвеня агучылі прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да жыхароў горада Аляксандра Назаровіча, Аляксандра Мар'ясава, Аляксандра Гаўрылава і Віталя Васілевіча.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»