Віталь Васілевіч

Дата нараджэння: 3 ліпеня 1993

Дата затрымання: 9 кастрычніка 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
арт. 218 Крымінальнага кодэкса — Наўмысныя знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці, здзейсненыя агульнанебяспечным спосабам альбо якія пацягнулі прычыненне шкоды ў буйным памеры
ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства, здзейсненае групай асобаў
арт. 341 Крымінальнага кодэкса — Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці
арт. 295 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў

Вынік суда: 7 гадоў і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму

Суддзя: Крэнжыеўскі Дзмітрый

Пракурор: Лосева Наталля

Месца зняволення: ПК № 1

Віталь Аляксандравіч Васілевіч — жыхар Бабруйска. 

Яго вінавацілі па шэрагу артыкулаў за дзеянні ў кастрычніку 2020 года: спыненне таварнага цягніка (ч. 1 арт. 342 КК), нанясенне чырвоных палос на трох белых рэкламных лайтбоксах (арт. 341 КК), пракол колаў у аўтамабіля супрацоўніка міліцыі (ч. 3 арт. 339 КК), падпал "Табакеркі" (ч. 3 арт. 218 КК), а таксама за неданясенне аб дакладна вядомым цяжкім ці асабліва цяжкім злачынстве (ч. 2 арт. 406) і дзеянні з прадметамі на аснове выкарыстання гаручых рэчываў (ч. 2 арт. 295-3).

Віталю Васілевічу вынеслі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 7 гадоў і 6 месяцаў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму.

Ад 2 гадоў "хіміі" да 8 гадоў калоніі. У Бабруйску вынеслі прысуд па справе аб падпале "Табакеркі"

У судзе Бабруйскага раёна і горада Бабруйска 7 чэрвеня агучылі прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да жыхароў горада Аляксандра Назаровіча, Аляксандра Мар'ясава, Аляксандра Гаўрылава і Віталя Васілевіча.

Адрас для лістоў: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах: