Аляксандр Галуза
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 8 траўня 1998
Дата затрымання: 9 студзеня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: невядомы
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 20 жніўня 2024
Суддзя: Харошка Алег
Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя
Справы: Пратэсты Гомель
Заява аб прызнанні палітвязнем
Аляксандр Рыгоравіч Галуза быў асуджаны 28 жніўня 2023 года ў Гомельскім абласным судзе. Суддзя Алег Харошка разгледзеў у закрытым рэжыме справу па ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і ч. 1 арт. 130 КК (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы).
Асуджаны да пазбаўлення волі, утрымліваўся ў СІЗА-3.
22 верасня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Адбываў тэрмін у ПК № 1.
Выйшаў на волю па памілаванні 20 жніўня 2024 г.
Мінімум 13 палітвязняў выйшлі на волю па памілаванні, сярод іх — Ксенія Луцкіна і Васіль Бераснёў