Аляксандр Емяльянаў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 3 жніўня 1988
Дата затрымання: 10 кастрычніка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 16 верасня 2024
Суддзя: Міснік Алена
Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя
Заява аб прызнанні палітвязнем
34-гадовага жыхара сталіцы Аляксандра Сяргеевіча Емяльянава абвінавацілі ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса) і абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).
Прозвішча Емяльянава КДБ напачатку 2023 года ўнесла ў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці».
14 красавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Суд па сукупнасці злачынстваў прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін тры гады з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Судовы працэс праходзіў з 25 па 27 студзеня 2023 года ў Мінскім абласным судзе. Суддзя – Алена Міснік.
Мабільны тэлефон абвінавачанага як сродак здзяйснення злачынстваў канфіскаваны ў даход дзяржавы ў парадку спецыяльнай канфіскацыі.
У сярэдзіне красавіка 2023 г. стала вядома аб пераводзе Аляксандра з СІЗА-1 у магілёўскую Турму № 4.
Адбываў тэрмін у ПК № 15.
Выйшаў на волю 16 верасня 2024 года па памілаванні.
"Заклікаў да гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў і вайскоўцаў": у Мінску вынесены прысуд Аляксандру Емяльянаву