Аляксандр Емельяновіч
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 24 чэрвеня 1988
Дата затрымання: 7 чэрвеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Кулік Анастасія
Пракурор: Зубко Іна
Справы: Пратэсты Мінск
Аляксандр Міхайлавіч Емельяновіч быў затрыманы ў бацькоў у Лунінцы сёмага чэрвеня. Адтуль яго прывезлі ў Мінск у ізалятар на вул. Акрэсціна, адкуль пазней перавялі ў СІЗА жодзінскай турмы. Ён узяты пад варту на два месяцы.
Аляксандр быў падазраваным па справе па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак), узбуджанай пасля акцыі-шэсця ў Курапаты першага лістапада ў дачыненні да 230 чалавек.
Суд Першамайскага раёна г. Мінска 9 жніўня 2021 года вынес рашэнне па крымінальнай справе ў дачыненні да Аляксандра Емельяновіча. Яму прысудзілі абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін тры гады.
Аляксандр пакінуў Беларусь і знаходзіцца за мяжой.
За падзеі 1 лістапада Аляксандра Емельяновіча асудзілі на тры гады "хіміі"