Аляксандр Дзюба
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 25 лістапада 1956
Дата затрымання: 14 студзеня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 20 красавіка 2024
Суддзя: Горбач Наталля
Аляксандра Міхайлавіча Дзюбу прызналі вінаватым паводле арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) і арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэксу.
14 сакавіка 2023 году ў судзе Ленінскага раёну Гродна вынесены прысуд - паўтара года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Прысуд вынесла суддзя Наталля Горбач.
Да прысуду мужчына ўтрымліваўся пад вартай. Таксама мужчына мусіць выплаціць штраф у памеры 100 базавых велічыняў (3700 рублёў). Акрамя гэтага, абвінавачаны мусіць выплаціць кампенсацыю маральнай школы пацярпелым — шэсць тысяч рублёў (па тысячы рублёў кожнаму) і 666 рублёў дзяржпошліны.
7 красавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Выйшаў на волю вясной 2024 г.
За рэпосты мужчыну асудзілі на паўтара года калоніі. Ён мусіць выплаціць больш за 10 тысяч рублёў