Аляксандр Дайнэка
намеснік дырэктара TUT.BY па тэхнічных пытаннях
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 16 лістапада 1983
Дата затрымання: 18 траўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 243 Крымінальнага кодэкса — Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Марсэль Эмерых, дэпутат нямецкага Бундэстагу ад Партыі зялёных
Аляксандр Аркадзьевіч Дайнэка - намеснік дырэктара TUT.BY па тэхнічных пытаннях.
Спачатку Дайнэка быў сістэмным адміністратарам, затым стаў намеснікам генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях. Адзін з яго першых кіраўнікоў распавядае, што Аляксандр адказны і самастойны спецыяліст. А яго жонка дадае, што ён сапраўдны працаголік. Разам з жонкай мужчына выхоўвае маленькую дачку.
Ён быў затрыманы 18 траўня ў межах крымінальнай справы, распачатай супраць TUT.BY за ўхіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры (ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу).
17 сакавіка 2022 года з СІЗА-1 выйшлі на волю галоўная рэдактарка палітыка-эканамічнага блока навін Вольга Лойка, намеснік генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях Аляксандр Дайнека і мэнэджар Publisher Box Андрэй Аўдзееў. Ім была змененая мера стрымання, абвінавачванні не знятыя.