Аляксандр Цымбаліст

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 2 кастрычніка 1959

Дата затрымання: 30 верасня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 1 год і 7 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 19 кастрычніка 2022

Суддзя: Галаўкова Вера

Справы: Справа Зельцэра

Аляксандр Мікалаевіч Цымбаліст затрыманы па крымінальнай справе, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. 

Вядома, што Аляксандр праходзіць па крымінальнай справе па арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці).

17 кастрычніка 2022 г. у Мінскім гарадскім судзе быў вынесены прысуд па справе Аляксандра: суддзя Вера Галаўкова прызнала палітвязня вінаватым і асудзіла да 1 года і 7 месяцаў зняволення. Улічваючы тэрмін, праведзены пад вартай да суда, палітзняволенаму заставалася адбываць усяго некалькі дзён.

19 кастрычніка 2022 г. Аляксандр выйшаў на волю з жодзінскай СТ № 8.

Палітвязня асудзілі па "справе Зельцэра" на 1 год і 7 месяцаў зняволення

Справу разглядала суддзя Вера Галаўкова.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»