Аляксандр Цыганкоў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 4 чэрвеня 1985
Дата затрымання: 20 кастрычніка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Шчоткіна Юлія
Групы: IT-спецыялісты
Справы: Пратэсты Мінск
Аляксандр Анатольевіч Цыганкоў — інжынер-праграміст з Магілёва, быў затрыманы ў кастрычніку 2022 года за тое, што ў 2020 годзе ўдзельнічаў у акцыях пратэсту ў Мінску.
Аляксандра змясцілі ў СІЗА-1 і выставілі яму абвінавачванне паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Справу палітвязня разглядалі ў судзе Ленінскага раёна Мінска. Суддзя Юлія Шчоткіна 19 студзеня 2023 г. прызнала мужчыну вінаватым і прызначыла яму два гады абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ. Аляксандра вызвалілі з-пад варты да накіравання ў месца адбывання пакарання.
7 красавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
У вымушанай эміграцыі.