Аляксандр Цялега
лекар-неўролаг
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 15 студзеня 1980
Дата затрымання: 3 траўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 366 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак
- арт. 391 Крымінальнага кодэкса — Абраза суддзі
Вынік суда: 4 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў турме ва ўмовах строгага рэжыму
Дата вызвалення: 18 лістапада 2024
Суддзя: Лявусік Ганна, Бабук Вольга
Пракурор: Ефімовіч Кірыл, Кацяк Надзея
Іншыя пазнакі: Затрыманне пасля вяртання ў Беларусь, Турэмны рэжым
Групы: Лекары
Аляксандр Анатольевіч Цялега — лекар-неўролаг з Барысава. Доктар працаваў у расійскім Нарыльску, а на радзіму прыехаў у красавіку 2021 г. у адпачынак.
Ён быў затрыманы 3 траўня 2021 года ў Барысаве за абразу прадстаўнікоў праваахоўных органаў. Супраць яго распачалі крымінальную справу (арт. 369 КК). Цялега быў змешчаны ў СІЗА гродзенскай турмы № 1.
У выніку дзеянні Аляксандра кваліфікавалі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: 364 (пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі), 369 (абраза прадстаўніка ўлады), 391 (абраза суддзі). Падчас разгляду справы стала вядома, што ён пакінуў 32 каментары ў дачыненні да чыноўнікаў, сярод іх — камандзір мінскага АМАПа Дзмітрый Балаба, памочніца пракурора Фрунзенскага раёна Мінска Аліна Касьянчык, суддзя суда Фрунзенскага раёна Мінска Марыя Ярохіна, намеснік генпракурора Аляксей Стук. Аляксандр растлумачыў на судзе, што ён валанцёрыў пад Акрэсціна падчас жнівеньскіх пратэстаў, таму яго перапаўнялі эмоцыі і ён так шмат каментаваў. На судзе стала вядома, што адзін з пацярпелых па справе збіваў Цялегу пры затрыманні.
21 студзеня 2022 у судзе Ленінскага раёна Гродна суддзя Ганна Лявусік прызнала Аляксандра вінаватым і асудзіла да чатырох гадоў калоніі агульнага рэжыму. Менавіта такое пакаранне прасіў пракурор Ефімовіч.
Праваабаронцам стала вядома, што адміністрацыя бабруйскай калоніі № 2 рэгулярна складае рапарты на палітзняволенага з надуманых прычынаў. Яго ўжо пазбавілі спатканняў, пасылак і перадач.
МУС 28 кастрычніка 2022 г. уключыў палітзняволенага ў "Пералік асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці".
1 лістапада 2022 г. над палітвязнем распачаўся новы працэс у судзе Пухавіцкага раёна. Мужчыну судзілі за старыя каментары паводле арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 366 (пагроза гвалтам у адносінах да службовай асобы). Вядома, што дзяржабвінавачванне на працэсе падтрымлівала пракурорка Надзея Кацяк. У выніку суддзя Вольга Бабук 2 лістапада прызначыла яму адзін год зняволення ў калоніі — але шляхам паглынання больш строгага пакарання менш строгім тэрмін пакінулі ранейшым. Аляксандр падаў апеляцыйную скаргу — яе разгляду ён чакаў у жодзінскай СТ № 8.
У сярэдзіне лютага 2023 г. стала вядома, што Аляксандр знаходзіцца ў бабруйскай ПК № 2.
Пераведзены ў ПК № 22. Вядома, што там палітвязня змяшчалі ў ПКТ.
3 красавіка 2024 г. у Івацэвічах адбыўся суд па замене Аляксандру рэжыму ўтрымання, па выніках якога палітвязня могуць перавесці ў турму. Справу разглядаў суддзя Сяргей Кухацкаволец, вынік суда — турэмны рэжым да канца тэрміна.
З 9 красавіка 2024 г. утрымліваўся ў турме № 4 ва ўмовах строгага рэжыму.
Выйшаў на волю 18 лістапада 2024 г.
Палітзняволенага лекара асудзілі за каментары другі раз
У Гродне лекара-неўролага асудзілі да 4 гадоў калоніі. На судзе ён заявіў пра збіццё
У Гродне судзяць лекара з Нарыльска за 32 каментары ў дачыненні да сілавікоў, суддзі і пракурораў
У МУС паведамілі, за што затрыманы доктар Аляксандр Цялега