Аляксандр Бараноўскі
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 5 лютага 1985
Дата затрымання: 2 верасня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання
Вынік суда: 5 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Дата вызвалення: 16 верасня 2024
Суддзя: Цяплова Ірына
Справы: Данаты
Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя
Аляксандр Анатольевіч Бараноўскі нібыта прадастаўляў грашовыя сродкі для забеспячэння "экстрэмісцкай" дзейнасці (ч. 1 арт. 361-2 КК), а таксама яго абвінавачваюць у паўторным фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 2 арт. 361-2 КК).
Магілёўскі абласны суд 22 лістапада 2023 года прызначыў Бараноўскаму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін пяць гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Справу ў закрытым судовым пасяджэнні разглядала суддзя Ірына Цяплова.
На 9 студзеня 2024 г. прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі Аляксандра на закрытым судовым пасяджэнні. Старшыня судовай камісіі Мікалай Грынцэвіч. Утрымліваўся ў турме № 4.
19 студзеня 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".
16 верасня 2024 г. выйшаў на волю па памілаванні.
Пяць год калоніі прысудзілі жыхару Магілёва за фінансаванне дзейнасці беларускіх дабраахвотнікаў