Аляксандр Балонкін
Былы палітвязень
Дата затрымання: 11 жніўня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
Справы: Справа прафсаюзаў
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Луіза Ліцына-Бодэ — дэпутатка Бундэстага ад СДПГ, членка камітэта па прававых пытаннях
Аляксандр Уладзіміравіч Балонкін — інжынер-канструктар «Нафтана», з’яўляецца намеснікам кіраўніка незалежнага прафсаюза работнікаў гэтага прадпрыемства. Яго затрымалі 27 верасня 2021 года на працоўным месцы. У наваполацкім ГАУСе на мужчыну склалі пратакол па арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць). Правапарушэнне, на думку міліцыянтаў, у тым, што на сваёй старонцы ў Instagram «Аляксандр распаўсюдзіў інфармацыйны прадукт, уключаны ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». Да пісьмовых матэрыялаў справы быў далучаны скрыншот публікацыі, на якім мужчына стаіць з плакатам «Я/МЫ TUT.бай».
Справу Аляксандра 1 кастрычніка разгледзела суддзя Наваполацкага раёна Зінаіда Балаболава. Балонкін на судзе сваю віну не прызнаў і спрабаваў даведацца, як міліцыянты выявілі, што гэтая старонка ў Instagram менавіта яго. Па словах Аляксандра, ў яго няма асабістай старонкі, таму ён не ведае, каму належыць публікацыя. Нягледзячы на гэта, суддзя Балаболава арыштавала мужчыну на 15 сутак менавіта за "экстрэмісцкі" лагатып на фота ў Instagram.
У жніўні 2023 года яго затрымалі разам з іншымі ўдзельнікамі незалежнага прафсаюза "Нафтана": Вольгай Брыцікавай і Аляксандрам Кухаронкам. Яго абвінавачваюць паводле арт. 361 Крымінальнага кодэкса.
Утрымліваўся ў СІЗА-2. Пасля знаходзіўся пад хатнім арыштам.
У вымушанай эміграцыі.