Аляксандр Васілевіч

бізнэсмэн, сузаснавальнік анлайн-выданняў kyky.org і The Village-Беларусь, уладальнік агенцтва Vondel/Hepta і прасторы Галерэя Ў

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 14 верасня 1974

Дата затрымання: 28 жніўня 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 243 Крымінальнага кодэкса — Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 4 лютага 2022

Суддзя: Фёдарава Марына

Групы: Бізнесмены, Дзеячы культуры

Справы: Пратэсты Мінск

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Олівер Качмарэк, дэпутат нямецкага Бундэстагу ад Сацыял-дэмакратычнай партыі, раней — Рэнэ Роспель

Фота: Bel.biz

Вядомы бізнэсовец Аляксандр Анатольевіч Васілевіч летам 2020-га затрымліваўся двойчы. Першы раз — калі прыйшоў у КДБ падаць хадайніцтва аб змене меры стрымання Віктару Бабарыка. Тады паход у афіцыйную ўстанову скончыўся судом, Васілевічу далі 14 сутак, нібыта ён "актыўна ўдзельнічаў у несанкцыянаваным мітынгу" і крычаў: "Свабоду Бабарыку!"

Аляксандр з пратаколам не пагадзіўся, адбыў адміністрацыйны арышт у ізалятары, выйшаў на волю і зноў быў затрыманы 28 жніўня прадстаўнікамі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю. У яго кватэры, офісе і кампаніях, якімі ён кіраваў, былі праведзеныя ператрусы.

4 верасня Васілевічу было прад'яўленае абвінавачванне. З-за ўзятай у адваката падпіскі аб невыдаванні матэрыялаў следства, на дадзены момант невядома, па якім артыкуле Крымінальнага кодэкса яно прад'яўлена. У якасці падазраванай па ўзбуджанай крымінальнай справе праходзіць і жонка Васілевіча — Надзея Зелянкова. Пакуль Аляксандр знаходзіўся пад вартай, 2 снежня 2020 года ў іх нарадзілася дачка Уршуля.

У канцы снежня 2021 Аляксандру працягнулі тэрмін утрымання пад вартай у СІЗА-1.

24 студзеня 2022 распачаўся суд, які суддзя Марына Фёдарава зрабіла закрытым "у інтарэсах забеспячэння аховы дзяржаўных сакрэтаў і іншых таямніц, якія ахоўваюцца законам". Аляксандру Васілевічу інкрымінуецца ч. 2 арт. 243 КК (ухіленне ад выплаты падаткаў).

4 лютага 2022 у судзе Савецкага раёну Мінска агучылі прысуд Аляксандру. Суддзя Марына Фёдарава прысудзіла тры гады калоніі агульнага рэжыму, Васілевіча вызвалілі ў зале суда, у сувязі з заканчэннем тэрміну прыцягнення да адказнасці.

Палітвязня Аляксандра Васілевіча асудзілі да трох гадоў калоніі і вызвалілі ў зале суда

Магчыма, суд перакваліфікаваў абвінавачанне з ч.2 арт. 243 на ч.1 таго ж артыкула – на менш цяжкае, таму тэрмін прыцягнення да адказнасці, згодна з ім, меншы.

Суд па справе палітвязня Аляксандра Васілевіча зрабілі закрытым

Па словах суддзі Марыны Фёдаравай, пры разглядзе крымінальнай справы будуць закранацца пытанні фінансава-гаспадарчай дзейнасці іншых суб'ектаў гаспадарання, указаных у абвінавачванні.


Пісьменнік і блогер Яўген Ліпковіч распавядаў:

"Мы даволі часта збіраліся ў Сашы дома, сябруем сем'ямі. У яго выдатная бібліятэка. Я вялікі аматар пакапацца ў чужых кнігах, чагосьці браў у яго пачытаць. Цяпер выявіў, што не вярнуў адну кнігу, нават сорамна стала.

Калісьці ў мяне бралі інтэрв'ю ў старым памяшканні галерэі "Ў", яшчэ ў двары праспекта [Незалежнасці]. Я сказаў, што калі ўжо каго і прызначаць міністрам культуры Рэспублікі Беларусь, дык гэта Аляксандра Васілевіча. Ён выдатны менеджэр, які здолеў стварыць і развіць культурныя праекты з нуля, і — самае важнае — зрабіць іх прыбытковымі. Гэта неверагоднае якасць. Саша Васілевіч — адзінкавы тавар, унікальны чалавек, унікальная асоба. Я ні на секунду не веру абвінавачванням, якія супраць яго вылучаюцца, і вельмі ганаруся тым, што ведаю яго і сябрую з Сашам. Сапраўдным Чалавекам".

У Міжнародны дзень пісьменніка ў зняволенні названыя 7 лаўрэатаў прэміі імя Аляхновіча

15 лістапада – Міжнародны дзень пісьменніка ў зняволенні. Штогод нацыянальныя ПЭН-цэнтры і іх сябры па ўсім свеце адзначаюць гэты дзень, каб падвысіць інфармаванасць насельніцтва аб несправядлівым зняволенні і іншых формах агрэсіі ў дачыненні да пісьменнікаў з розных краін, узгадваючы тых, хто быў забіты, і выказваючы салідарнасць са зняволенымі.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»