Аляксандр Андрушкевіч
Дата нараджэння: 3 кастрычніка 1989
Дата затрымання: 14 красавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім
Месца зняволення: СІЗА-1

Аляксандр Вітальевіч Андрушкевіч — 32-гадовы мінчук, быў затрыманы 14 красавіка 2022 года. Яму прад'явілі абвінавачанні паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 342 (за удзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту) і арт. 361-1 (за рэгістрацыю ў чат-боце плану «Перамога»). Мужчына змешчаны ў СІЗА.
Вядома, што раней Андрушкевіч затрымліваўся паводле арт. 23.34 КаАП.