Алеся Лянцэвіч
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 14 жніўня 1979
Дата затрымання: 25 траўня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання
Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 20 жніўня 2024
Суддзя: Сянько Руслана
Пракурор: Бялт Марыя
Групы: Выкладчыкі
Справы: Данаты
Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя, Сур’ёзныя праблемы са здароўем
Заява аб прызнанні палітзняволенай
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Орас Цінкінен, чалец фінскага парламента ад партыі Vihreä liitto (Зялёны саюз)
Алеся Уладзіміраўна Лянцэвіч была затрымана 25 траўня 2023 года і змешчана пад варту ў СІЗА №7 Брэста. Алеся — крызісны псіхолаг, псіхолаг-кансультант і тэрапеўт па праблемах адносін і асобаснага развіцця, выкладчык псіхалогіі. Яе абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК), абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК) і фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання (арт. 361-2 КК).
У Алесі падазрэнне на цяжкае захворванне, якое ў месцах пазбаўлення волі ні дыягнаставаць, ні нармальна лячыць будзе немагчыма. Значыць, рэзка павышаюцца рызыкі для жыцця.
Аднак Брэсцкі абласны суд 26 верасня 2023 года пастанавіў пакараць Лянцэвіч пазбаўленнем волі тэрмінам на тры гады і шэсць месяцаў у калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Справу разглядала суддзя Руслана Сянько, дзяржабвінаваўца – Марыя Бялт.
Утрымлівалася ў СІЗА-7.
28 лістапада 2023 г. у Вярхоўным судзе разгледзелі апеляцыйную скаргу Алесі. Старшыня судовай камісіі Ігар Любавіцкі. Прысуд набыў моц.
1 снежня 2023 г. МУС дадала Алесю ў "спіс экстрэмістаў".
Выйшла на волю 20 жніўня 2024 г. па памілаванні.
Псіхалагіню Алесю Лянцэвіч, якая мае праблемы са здароўем, пакаралі пазбаўленнем волі
Дзяржабвінаваўца запрасіла чатыры гады калоніі для выкладчыцы псіхалогіі з Брэста за данаты і абразы Лукашэнкі