Алеся Фрыгіна
Дата нараджэння: 4 ліпеня 1986
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Сасноўскі Дзмітрый
Іншыя пазнакі: Шматдзетныя бацькі
Фрыгіна Алеся Юр'еўна - шматдзетная маці, выхоўвае 4 непаўналетніх дзяцей. Жанчыну абвінавацілі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
6 верасня 2023 года яе асудзілі на 1,5 года "хатняй хіміі".
Разам з ёй у гэты дзень асудзілі палітвязняў Аліну Гараву (Крывашэй) і Паўла Таланава.
29 верасня 2023 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
27 чэрвеня 2024 года ў судзе Круглянскага раёна будзе разгледжана апеляцыя на рашэнне "Аб замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу". Старшыня судовай калегіі Галкоўскі Васіль.
У Круглым трох чалавек асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту, сярод іх — двойчы палітзняволеная