Алена Дзмітрыева
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 19 кастрычніка 1972
Дата затрымання: 6 жніўня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Сухадольская Вольга
Іншыя пазнакі: Затрыманне пасля вяртання ў Беларусь
Справы: Справа карагодаў
Алена Рыгораўна Дзмітрыева затрыманая шостага жніўня 2023 году паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) па "карагоднай справе". Яна вярталася з Польшчы ў Брэст. На пашпартным кантролі памежнікі зацікавіліся, тым, што жанчына нарадзілася ва Украіне. Яе перадалі невядомым людзям у цывільным, якія запатрабавалі тэлефон.
У выніку жанчыну затрымалі. Пасля гэтага быў адміністрацыйны суд (15 дзён арышту паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП) праз два рэпосты ў Тэлеграм. А потым жанчыну змясцілі ў СІЗА да суда.
Вядома, што Алена жыла ў Брэсце і ездзіла ў Польшчу на закупы.
У кастрычніку 2023 года Следчы камітэт апублікаваў прэс-рэліз пра фігурантку "карагоднай справы", апісанне якой падыходзіць пад Дзмітрыеву. Ведамства сцвярджала, што жанчына 13 верасня 2020 "выбягала на дарогу, танчыла і здымала тое, што адбываецца на мабільны тэлефон", тым самым "прыняла актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія парушаюць грамадскі парадак".
20 лістапада 2023 г. суд Брэсцкага раёна асудзіў Алену да трох гадоў "хатняй хіміі". Яе прызналі вінатай паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) па масавай палітычна-матываванай "справе карагодаў". Прысуд вынесла Вольга Сухадольская. Пасля абвяшчэння прысуду жанчыну вызвалілі ў зале суда пасля трох з паловай месяцаў за кратамі. З улікам часу, які яна правяла ў СІЗА, ёй застанецца адбыць каля двух з паловай гадоў "хатняй хіміі".
Палітзняволеную ўраджэнку Украіны асудзілі па "справе карагодаў" у Брэсце