Алена Церашкова
Былая палітзняволеная (прызнаная постфактум)
Дата нараджэння: 9 чэрвеня 1977
Дата затрымання: 20 траўня 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Шчэрба Юльяна
Групы: Дзеячы культуры, Лекары, Спартсмены
Справы: Пратэсты Мінск
Іншыя пазнакі: Шматдзетныя бацькі
Алена Аляксандраўна Церашкова — сківічна-тварны хірург, беларуская пісьменніца, перакладчыца, двухразовая чэмпіёнка Беларусі па таэквандо, маці чацвярых дзяцей, сястра актывіста і палітвязня Максіма Вінярскага, асуджанага на 5 гадоў пазбаўлення волі. Інфармацыя пра затрыманне Церашковай з’явілася 20 траўня 2024 года. У мінулыя гады яе неаднаразова затрымлівалі і каралі адміністрацыйнымі штрафамі.
Суд Цэнтральнага раёна Мінска 20 чэрвеня 2024 года прызнаў яе вінаватай ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў 2020 годзе (ч. 1 арт 342 КК) і пакараў абмежаваннем волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія") тэрмінам на 3 гады. Справу пазглядала суддзя Юльяна Шчэрба.
Яна вызваленая з-пад варты ў залі суда, паведамляе "Свабода".
13 ліпеня 2024 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
У Мінску асудзілі Алену Церашкову, двухразовую чэмпіёнку Беларусі па тэквандо, пісьменніцу і хірургіню