Аляксандр Шаўцоў

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 19 кастрычніка 1997

Дата затрымання: 4 лютага 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 27 траўня 2023

Суддзя: Качалава Наталля

Пракурор: Панчык Марына

Справы: Пратэсты Жлобін

Аляксандр Юр’евіч Шаўцоў  жыхар Жлобіна, 2 красавіка 2021 года асуджаны на 2,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму па арт. 364 (Гвалт у дачыненні да міліцыі). 

Першапачаткова яго хацелі абвінаваціць у арганізацыі або актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 КК), аднак следства так і не змагло сабраць неабходных доказаў. Справа датычылася падзей у Жлобіне 9 жніўня, калі людзі выйшлі на акцыю пратэсту супраць прэзідэнцкіх выбараў.

27 траўня 2023 г. палітзняволены выйшаў на волю з ПК № 3, цалкам адбыўшы тэрмін.

У Жлобіне яшчэ двум удзельнікам жнівеньскіх падзей прысудзілі калонію

У судзе Жлобінскага раёна ў пятніцу, 2 красавіка 2021 года, вынесены яшчэ адзін прысуд па справе аб масавых беспарадках, якія адбываліся ў горадзе 9-10 жніўня 2020 года.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»