Алег Завадскі

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 27 студзеня 1977

Дата затрымання: 12 студзеня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 16 верасня 2024

Суддзя: Кулеш Віталь

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне, Памілаванне / амністыя

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Лукас Мандл, дэпутат Еўрапейскага парламента ад Аўстрыйскай народнай партыі (Österreichische Volkspartei) і сябра камітэта па грамадзянскіх свабодах

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)
Алег Завадскі

46-гадовага Алега Аляксандравіча Завадскага абвінавацілі ў публічнай абразе Аляксандра Лукашэнкі ( ч. 1 арт. 368 КК), а таксама ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы (ч. 1 арт. 130 КК).

15 лютага Камітэт дзяржаўнай бяспекі ўнёс ягонае прозвішча ў спіс "Асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".

У Гродненскім абласным судзе 31 сакавіка 2023 года Завадскаму канчаткова прызначылі тры гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Справу разглядаў суддзя Віталь Кулеш.

Пасля турмы № 1 адбываў тэрмін у ПК № 15

Вызвалены 16 верасня 2024 г. па памілаванні. 

"Расійскія захопнікі, якія ўдзельнічаюць у гвалтоўным захопе чужой тэрыторыі ваеннай сілай" – выказванне коштам трох з паловай гадоў калоніі

У Гродненскім абласным судзе 31 сакавіка 2023 года вынесены прысуд па справе 46-гадовага Алега Завадскага, якога абвінавацілі ў публічнай абразе Аляксандра Лукашэнкі ( ч. 1 арт. 368 КК), а таксама ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы (ч. 1 арт. 130 КК).

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»