Алег Пайташ

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 13 снежня 1987

Дата затрымання: 25 лютага 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Дата вызвалення: 26 траўня 2022

Суддзя: Сергяевіч Мікалай

Пракурор: Фядорчанка Сямён

Справы: Пратэсты Жлобін

Алег Сяргеевіч Пайташ быў асуджаны на 1 год і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") за ўдзел у акцыі пратэсту ў Жлобіне ў жніўні 2020 года. Яго прызналі вінаватым у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу).

З канца лютага 2022 года адбываў пакаранне ў ПУАТ № 45.

Праваабаронцам стала вядома, што Алег Пайташ атрымаў інваліднасць трэцяй групы. Праз гэта 25 траўня 2022 г. суд Камянецкага раёна змяніў яму «хімію» на больш мяккае пакаранне — «хатнюю хімію». Вядома, што суд адкладвалі тройчы.

"Выкрыквалі лозунгі “Міліцыя з народам!” Чарговы прысуд за жнівеньскія падзеі 2020 года

Суд Жлобінскага раёна 1 лютага вынес чарговы прысуд за падзеі жніўня 2020 года. У арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса) абвінавацілі мясцовага жыхара Алега Пайташа.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»