Алег Краўцоў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 13 красавіка 1989
Дата затрымання: 4 лістапада 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 309 Крымінальнага кодэкса — Наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 3 чэрвеня 2023
Суддзя: Філатаў Максім
Справы: Акцыі на чыгунцы
Групы: Лекары
Алег Аляксандравіч Краўцоў — былы фельчар хуткай дапамогі і прадавец у "5 элеменце".
У межах крымінальнай справы Краўцова затрымалі 4 лістапада прама на месцы працы ў "5 элеменце" за тое, што ён нібыта абкручваў дротам рэйкі на чыгунцы, каб заблакаваць рух цягнікоў. Яму прад'явілі абвінавачванні ў актыўных дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК) і наўмысным прывядзенні ў непрыгоднасць транспартнага сродку або шляхоў злучэння (ч. 1 арт. 309 КК).
Суддзя Максім Філатаў палічыў віну мужчыны даказанай і па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 3 гады.
У лістах на волю Алег пісаў, што ў калоніі працуе ў швейным цэху, вывучае англійскую і польскую мовы, пачаў займацца матэматыкай і чытаць кнігі Стывена Хокінга і Віктара Пялевіна.
Алег Краўцоў выйшаў на волю 3 чэрвеня 2023 года пасля адбывання пакарання.
Фельдчара з Ліды Алега Краўцова асудзілі на тры гады пазбаўлення волі