Алег Каспяровіч
супрацоўнік "Белтэлекама"
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 31 сакавіка 1993
Дата затрымання: 2 красавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: невядомы
Суддзя: Хвайніцкая Жанна
Іншыя пазнакі: Затрыманне пасля вяртання ў Беларусь
Справы: Пратэсты Мінск
Алег Мікалаевіч Каспяровіч - супрацоўнік "Белтэлекама". Ён быў затрыманы адразу пасля прылёту з адпачынку з ААЭ за «насаджэнне пратэстных ідэй і рэпосты з рэсурсаў прызнаных экстрэмісцкімі ў карпаратыўным тэлеграм-чаце прадпрыемства».
Пасля затрымання сілавікі знайшлі ў яго тэлефоне фотаздымкі з акцый пратэсту ў 2020 годзе. Яму інкрымінуецца арт. 342 КК (Арганізацыя групавых дзеянняў, груба парушаючых грамадскі парадак і падрыхтоўка альбо навучанне такой дзейнасці).
6 ліпеня 2022 года асуджаны судом Заводскага раёна Мінска (суддзя - Жанна Хвайніцкая).