Алег Давыдзенка
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 4 сакавіка 1951
Дата затрымання: 2 лістапада 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Жуковіч Алена
Групы: Навукоўцы
Справы: Пратэсты Мінск
Алег Георгіевіч Давыдзенка — член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар біялагічных навук. Аўтар 300 навуковых працаў, у тым ліку 5 манаграфіяў, 1 падручніка, вывеў 19 гатункаў раслін. Ён даследаваў геном карэннага насельніцтва Беларусі.
Яго разам з жонкай Наталляй Акцябрскай затрымалі раніцай 2 лістапада 2022 г. і змясцілі ў СІЗА-1.
У залежнасці ад ролі кожнага, іх вінавацілі па двух крымінальных артыкулах: ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і арт. 368 (абраза Лукашэнкі).
Нагодай для пераследу стала фота, на якім сямейная пара стаіць з плакатам падчас пратэстаў 2020 года.
Справу супраць іх суд Савецкага раёна Мінска разгледзеў за адзін дзень. 29 снежня 2022 г. суддзя Алена Жуковіч прызначыла Алегу і Наталлі па тры гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ.
Па зняволенні Алега Давыдзенку звольнілі з Інстытута генетыкі і цыталогіі Акадэміі навук Беларусі.