Алег Барадзін
Дата нараджэння: 28 студзеня 1979
Дата затрымання: 1 красавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

Алег Віктаравіч Барадзін — жыхар Гомеля, затрыманы за тое, што зняў на вакзале абласнога цэнтра відэа з вайсковай тэхнікай і адправіў «экстрэмісцкаму тэлеграм-каналу». "Пакаяльнае відэа" з'явілася з ім на праўладных тэлеграм-каналах.
Пасля затрымання яго перавялі ў гомельскі СІЗА-3. Актуальнае месцазнаходжанне ўдакладняецца.
![]()
Што вядома пра затрыманых на Гомельшчыне за фота і відэа расейскай вайсковай тэхнікі
Жыхар Гомеля даслаў у "Беларусь головного мозга" відэа тэхнікі на вакзале.