Алег Ардзюк

асуджаны да 3,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму

Палітвязень

Дата нараджэння: 17 лістапада 1998

Дата затрымання: 15 верасня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках

Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Каліна Святаслаў

Пракурор: Багатка Вадзім

Месца зняволення: ПК № 2

Групы: Ваенныя

Справы: Пратэсты Пінск

Палітзняволены Алег Ардзюк

Алег Дзмітрыевіч Ардзюк — фігурант крымінальнай справы, узбуджанай пасля падзей у Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года. Следства кваліфікуе гэта як "масавыя беспарадкі" (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу). Хлопца затрымалі 15 верасня 2021 году ў войску, калі ён праходзіў тэрміновую службу — да дэмбеля яму заставаўся ўсяго месяц.

Суд над Алегам Ардзюком пачаўся 20 студзеня 2022 года. Мужчыну ўзялі пад варту ў СІЗА-7. 

Алегу прад'яўвілі тое, што ён выламаў кол, які падпіраў дрэва, разламаў гэтую палку на дзве часткі, адну з якіх кінуў у бок супрацоўнікаў міліцыі. Гэтую палку ён "кінуў з мэтай нанясення пашкоджанняў" і "наўмысна пагражаючы гвалтам" міліцыянтам. Таксама ён у бок міліцыі кінуў жменю зямлі.

Вядома, што пракурор папрасіў суд даць хлопцу 3 гады 6 месяцаў калоніі узмоцненага рэжыму. У Ленінскім судзе Брэста 5 красавіка 2022 г. агучылі прысуд 23-гадоваму Алегу Ардзюку. Суддзя Святаслаў Каліна прызнаў яго вінаватым па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках) і прызначыў тры з паловай гады калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Суд цянуўся два з паловай месяцы.

Адбывае тэрмін у ПК № 2

Пінчука, якога затрымалі у войску за месяц да дэмбеля, асудзілі за ўдзел у пратэстах да 3,5 гадоў калоніі

На судзе палітвязень прызнаў віну цалкам і шкоду. Ардзюк ужо заплаціў кампенсацыю КВУП ЖРЭУ ў памеры 50 рублёў, і столькі ж перавёў УУС Брэстаблвыканкама.

Па "пінскай справе" судзяць хлопца, якога затрымалі наўпрост у войску падчас тэрміновай службы

У Ленінскім судзе Брэста ўжо месяц па "пінскай справе" па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках) судзяць 23-гадовага палітзняволенага Алега Ардзюка.

Адрас для лістоў: ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»