Аляксей Раманаў
Гомельскі актывіст
Дата нараджэння: 16 кастрычніка
Дата затрымання: 16 снежня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 368 Крымінальнага кодэксу - Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Месца зняволення: СІЗА-3

Аляксей Раманаў — гомельскі актывіст, чалавек з інваліднасцю 2-й групы ў сувязі з анкалагічным захворваннем. Яго неаднаразова затрымлівалі падчас выбарчай кампаніі.
Ён актыўна ўдзельнічаў у агітацыйных пікетах штабу Святланы Ціханоўскай як валанцёр. На пікеце ў Хойніках 28 ліпеня мужчына нэгатыўна выказаўся пра Аляксандра Лукашэнку. Супраць Раманава распачалі крымінальную справу.
16 снежня суд Хойніцкага раёну прысудзіў адзін год у калоніі агульнага рэжыму за «абразу прэзыдэнта» (артыкул 368 Крымінальнага кодэксу).
![]()
Жыхара Гомеля з анкалогіяй пакаралі годам турмы за абразу Лукашэнкі
![]()
Хойнікі: суд за абразу прэзідэнта зрабілі закрытым
Справу разглядае раённы суддзя Андрэй Кардаш. Інтарэсы Раманава прадстаўляе адвакатка Рагнэда Тагай.