Аляксей Максюкоў

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 25 жніўня 1982

Дата затрымання: 17 красавіка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Пірожнікава Таццяна

Справы: Пратэсты Мінск

Мінчука Аляксея Пятровіча Максюкова затрымалі ў красавіку 2022 года. Праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі, што ён нібыта прымаў ўдзел у жнівеньскіх акцыях пратэсту ў 2020 годзе і перакрываў рух транспарту. Яму інкрымінаваны артыкул 342 КК (Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Суд Маскоўскага раёна г. Мінска 1 ліпеня 2022 г. вынес прысуд па справе палітзняволенага. Суддзя Таццяна Пірожнікава пакарала мужчыну трыма гадамі абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія"). 

Прымаў ўдзел у жнівеньскіх акцыях пратэсту ў 2020 годзе і перакрываў рух транспарту: тры гады "хатняй хіміі"

Мінчука Аляксея Максюкова затрымалі 17 красавіка 2022 года і да суда змясцілі ў СІЗА №1.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»