Ала Зуева
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 18 ліпеня 1961
Дата затрымання: 19 чэрвеня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 20 жніўня 2024
Суддзя: Серакова Вольга
Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя, Пенсійны ўзрост, Сур’ёзныя праблемы са здароўем
Заява аб прызнанні палітзняволенай
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Антаніна Ненашава – прадстаўніца Сейма Латвіі, сябра праўлення і адна з заснавальніц партыі "Прагрэсіўныя".
Ала Уладзіміраўна Зуева 2 кастрычніка 2023 году ў судзе Бабруйска і Бабруйскага раёну была прызнаная вінаватай паводле арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і асуджана да двух з паловай гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Таксама яна мусіць выплаціць штраф у памеры 50 базавых велічыняў (1850 рублёў) і дзве тысячы рублёў кампенсацыі маральнай шкоды двум пацярпелым.
Канчатковае пакаранне прызначанае шляхам частковага складання асноўных пакаранняў, а таксама далучэння дадатковага пакарання. Вырак агучыла Вольга Серакова. У канцы лістапада 2023 г. разглядалі апеляцыйную скаргу жанчыны, вырак набыў моц.
Алу абвінавацілі ў тым, што цягам двух гадоў — з кастрычніка 2020 г. да верасня 2022 г., яна пакідала каментары ў тэлеграме. Яны нібыта ўтрымлівалі абразы Лукашэнкі і супрацоўнікаў міліцыі і "ненарматыўную лексіку і выказвалі негатыўную ацэнку ў бок прадстаўнікоў улады".
У Алы лейкоз крыві, пры вынясенні прысуду суд гэта да ўвагі не прыняў. Палітзняволеная лічыць, што вынесены ёй прысуд можна параўнаць са смяротным.
Ала працавала настаўніцай у школе, звольнілася яшчэ да пенсіі праз хваробу. Як паведамляе "Радыё Свабода", яна пачала пісаць кнігу ў стылі фэнтэзі. Праз кепскі стан здароўя пераважна знаходзілася дома, амаль не выяжджала з гораду. Даглядала сабаку і катоў, якіх у сям’ю ўзялі з вуліцы і з прытулку.
Дачка палітзняволенай расказала, што ў чэрвені 2023 г. Алу затрымалі за камэнтары ў Telegram. Спачатку на Алу завялі крымінальную справу, але яе саму не затрымлівалі, яна заставалася ў Беларусі. Праз нейкі час сілавікі прыйшлі па яе дадому. Са словаў дачкі, маці забралі спакойна, без гвалту.
Але трэба пастаянна назірацца ў лекараў, рабіць аналізы, каб хвароба не прагрэсавала, прымаць патрэбныя лекі. Сімптомы праяўляюцца перыядамі. Бывае, яна адчувае сябе дастаткова добра, а бываюць дні, калі ў яе няма сілаў, яна хутка стамляецца, адчувае слабасць, не можа ўстаць, моцна баліць спіна. Хочацца прылегчы, але нельга. Бываюць панічныя атакі. Яны здараліся яшчэ да турмы.
У ізалятары ў Магілёве, дзе Ала знаходзілася пэўны час, ёй дазволілі пасцельны рэжым. У Бабруйску, дзе яна цяпер, спачатку пасцельнага рэжыму не дазвалялі. Якая сітуацыя ў Алы (па стане на лістапада 2023 г.), дачка ня ведае. Хіміятэрапію раней не рабілі, але яна можа спатрэбіцца, калі здароўе Алы будзе пагаршацца.
Ала Зуева падавала хадайніцтва яшчэ да суда, каб ёй замянялі зняволенне на іншы спосаб пакарання. Падчас апеляцыі таксама прасіла вызваліць яе з-пад варты. Яе родныя збіраюцца пісаць скаргі далей, не выключаюць, што Ала будзе пісаць прашэнне аб памілаванні.
Але Зуевай даходзяць лісты толькі ад дачкі, ад іншых сваякоў і сяброў — не.
1 снежня 2023 г. МУС дадала Алу ў "спіс экстрэмістаў".
У пачатку 2024 г. стала вядома, што Ала з СІЗА-5 пераведзена ў ПК-4.
Выйшла на волю па памілаванні 20 жніўня 2024 г.
Мінімум 13 палітвязняў выйшлі на волю па памілаванні, сярод іх — Ксенія Луцкіна і Васіль Бераснёў
Лейкоз, панічныя атакі, хворая сьпіна. Як пэнсіянэрка апынулася за кратамі за палітыку
Пенсіянерку з анкалогіяй асудзілі да калоніі за каментары