Ала Новікава
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 21 ліпеня 1962
Дата затрымання: 5 студзеня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Няборская Вольга
Справы: Пратэсты Мінск
Ала Іванаўна Новікава — жыхарка Мінска. Спярша жанчыне прызначылі 15-суткавы адміністрацыйны арышт, пасля супраць яе распачалі крымінальную справу.
Спачатку тэлефон жанчыны праверылі і высветлілі, што яна падпісаная на “экстрэмісцкі” тэлеграм-канал “Чкалава Інфа", дзе зрабіла рэпост. Ужо ў ІЧУ ў інтэрнэце знайшлі фота Новікавай з пратэстаў.
21 красавіка 2023 г. у судзе Кастрычніцкага раёна г. Мінска Але прысудзілі 3 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Палітзняволеную вызвалілі з-пад варты ў зале суда.