Аксана Лакоза
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 19 чэрвеня 1980
Дата затрымання: 10 сакавіка 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 28 ліпеня 2023
Дата вызвалення: 29 чэрвеня 2024
Суддзя: Шчэрба Юльяна
Іншыя пазнакі: Замежныя грамадзяне
Справы: Пратэсты Мінск
Аксана Паўлаўна Лакоза — грамадзянка Украіны, мае пасведчанне на права жыхарства ў Беларусі.
Была асуджана 16 траўня 2023 года за ўдзел у акцыях пратэсту (ч. 1 арт. 342 КК — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
Прысуд — 1,5 года пазбаўлення волі ў калоніі.
28 ліпеня 2023 г. у Мінскім гарадскім судзе Яўген Хаткевіч разгледзеў апеляцыйную скаргу палітзняволенай.
Была пераведзена з СІЗА-1 у ПК-4 для адбывання пакарання.
Выйшла на волю 29 чэрвеня 2024 года.
11 жніўня 2023 г. МУС унёс палітзняволеную ў "Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці".
Жанчыну асудзілі на 1,5 года калоніі за ўдзел у Маршах