Аксана Каспяровіч
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 25 лютага 1976
Дата затрымання: 30 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 1 год і 2 месяцы
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 30 верасня 2021
Дата вызвалення: 9 ліпеня 2022
Суддзя: Козел Аляксандр
Групы: Выкладчыкі
Справы: Справа Зельцэра
Заява аб прызнанні палітзняволенай
Аксана Уладзіміраўна Каспяровіч — настаўніца ў музычнай школе ў Лідзе. Была затрымана 30 верасня 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Вядома, што Аксана праходзіць па крымінальнай справе па ч. 1 арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці).
На пачатку снежня 2021 года з'явілася інфармацыя аб пераводзе Аксаны са Следчай турмы № 8 у Турму № 1.
14 чэрвеня 2022 г. КДБ унёс Аксану ў спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".
29 чэрвеня 2022 г. суддзя Гродзенскага абласнога суда Аляксандр Козел прызнаў жанчыну вінаватай і асудзіў да 1 года і 2 месяцаў зняволення ў калоніі агульнага рэжыму.
Аксана цалкам адбыла пакаранне і 9 ліпеня 2022 года вызвалілася з Турмы № 1.
26 жніўня 2022 г. Міністэрства ўнутраных спраў унесла Аксану ў Спіс асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці.