Аксана Ючкавіч

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 2 лістапада 1989

Дата затрымання: 23 студзеня 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Крэпская Юлія

Іншыя пазнакі: «Рэйд па салідарнасці»

Групы: Актывісты, Журналісты, Святары і вернікі

Аксана Станіславаўна Ючкавіч — вядомая і паважаная ў рымска-каталіцкай супольнасці ў Беларусі хрысціянская актывістка. Былая журналістка catholic.by.

Паходзіць з парафіі ў Параф'янава. Верніца асабліва вядомая сярод католікаў Мінска, дзе яна арганізоўвала шматлікія імпрэзы. Працавала Аксана і ў каталіцкай журналістыцы: спачатку ў выдавецтве «Pro Christo», потым на афіцыйным агульнанацыянальным каталіцкім партале catholic.by. Яна шмат пісала аб людзях і іх цікавых лёсах. Падчас візіту Дзяржсакратара Апостальскай Сталіцы кардынала П'етра Параліна ў Беларусь у 2015 годзе, ад імя партала Аксана брала ў яго інтэрв'ю.

Шмат сваіх сіл і энергіі верніца аддавала дапамогі іншым людзям, тым, хто меў патрэбу ў дапамозе. Працавала ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры Дабрачыннай Місіі Добрага Самараніна ў Мінску.

Яе абвінавачвалі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу. Утрымлівалася ў следчай турме № 8. 

Справу Аксаны разгледзелі 26 красавіка 2024 г. у судзе Фрунзенскага раёна Мінска. Працэс вяла суддзя Юлія Крэпская. Яна была асуджаная да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ ("хатняй хіміі"). Аксану вызвалілі ў залі суда. 

Каталіцкую верніцу Аксану Ючкавіч асудзілі да трох гадоў "хатняй хіміі"

26 красавіка 2024 году ў судзе Фрунзенскага раёну г. Мінска адбыўся разгляд справы ў дачыненні да палітзняволенай каталіцкай актывісткі Аксаны Ючкавіч. Яна была асуджаная да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ ("хатняй хіміі").

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»