Аксана Аляксеева
лідарка Мінскай гарадской арганізацыі АГП
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 1 ліпеня 1971
Дата затрымання: 27 ліпеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 16 лютага 2023
Дата вызвалення: 21 кастрычніка 2023
Суддзя: Кулік Анастасія
Пракурор: Зубко Іна
Групы: Палітыкі
Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем
Заява аб прызнанні палітзняволенай
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Шарль Генэ, сябра Сената Францыі
Аксана Васільеўна Аляксеева — старшыня Мінскай гарадской арганізацыі АГП, была затрыманая разам з іншымі лідарамі партыі 27 ліпеня 2022 года. Вядома, што падчас ператрусу сілавікі выбілі дзверы ў ейную кватэру. Ёсць інфармацыя, што Аксана — "сардэчніца" і ёй увесь час трэба прымаць лекі.
Жанчыне выставілі абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 342 КК (Удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Вядома, што на Акрэсціна Аксана захварэла на каранавірус, пасля чаго яе ўтрымлівалі ў "кавідным" аддзяленні ІЧУ. Праз гэтага палітзняволеную не пераводзілі на "Валадарку", а перадачы для яе не прымалі.
15 жніўня 2022 г. стала вядома, што Аксану перавялі з ІЧУ ў СІЗА-1.
Працэс над сябрамі АГП пачаўся 1 лістапада 2022 г. у судзе Першамайскага раёна Мінска. Трэцяга лістапада суддзя Анастасія Кулік прысудзіла палітзняволенай паўтара года пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Неўзабаве Аксану перавялі ў гомельскі СІЗА-3.
31 студзеня 2023 г. у Мінгарсудзе разглядзелі апеляцыйную скаргу лідараў АГП. Суддзя Жанна Брысіна пакінула прысуд без зменаў, а скаргу без задавальнення.
Аксану этапавалі з СІЗА-3 у гомельскую калонію № 4 у сярэдзіне лютага 2023 г.
21 кастрычніка 2023 г. Аксана выйшла на волю з гомельскай калоніі, цалкам адбыўшы тэрмін.
Да 2,5 гадоў калоніі: вынесены прысуды палітзняволеным лідарам АГП
"Я прызнаю сябе больш пацярпелым, чым вінаватым". У Мінску судзяць лідараў Аб’яднанай грамадзянскай партыі