Вольга Емяльянава
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Бушава Алена
Вольга Ігараўна Емяльянава і Дзмітрый Сяргеевіч Емяльянаў былі асуджаныя 11 лістапада 2023 года паводле арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
Як мінімум 7 сілавікоў у поўным абмундзіраванні прыйшлі затрымліваць мужчыну за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту пасля выбараў Мяркуючы па відэа, у яго кватэры выламалі дзверы, мужчыну паклалі на зямлю, а жанчыну, што была побач, паставілі на калені. Выводзілі затрыманага з нацыянальным сцягам на плячах. На «пакаяльным відэа» затрыманы Дзмітры Емяльянаў кажа, што ўдзельнічаў у паслявыбарчай акцыі пратэсту, а таксама нібыта прайшоў рэгістрацыю ў чат-бот плана «Перамога».