Дзмітрый Емяльянаў

Дата нараджэння: 21 ліпеня 1987

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Бушава Алена

Вольга Ігараўна Емяльянава і Дзмітрый Сяргеевіч Емяльянаў былі асуджаныя 11 лістапада 2023 года паводле арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Як мінімум 7 сілавікоў у поўным абмундзіраванні прыйшлі затрымліваць мужчыну за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту пасля выбараў Мяркуючы па відэа, у яго кватэры выламалі дзверы, мужчыну паклалі на зямлю, а жанчыну, што была побач, паставілі на калені. Выводзілі затрыманага з нацыянальным сцягам на плячах. На «пакаяльным відэа» затрыманы Дзмітры Емяльянаў кажа, што ўдзельнічаў у паслявыбарчай акцыі пратэсту, а таксама нібыта прайшоў рэгістрацыю ў чат-бот плана «Перамога».

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»