Віктар Новікаў
Дата нараджэння: 24 студзеня 1989
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: невядомы
Суддзя: Ачалава Анастасія
Новікава Вольга Аляксандраўна і Новікаў Віктар Ігаравіч (Грамадзянін Узбекістана) былі асуджаныя судом Ленінскага раёна г. Мінска па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. 6 і 7 чэрвеня 2022 года іх справу разглядала суддзя Анастасія Ачалава.
23 лістапада 2022 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.