Вольга Новікава

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 6 лістапада 1992

Дата затрымання: 15 красавіка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 20 жніўня 2024

Суддзя: Ачалава Анастасія

Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя

Справы: Пратэсты Мінск

Вольга Аляксандраўна Новікава і Новікаў Віктар Ігаравіч (Грамадзянін Узбекістана) былі асуджаныя судом Ленінскага раёна г. Мінска па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. 6 і 7 чэрвеня 2022 года іх справу разглядала суддзя Анастасія Ачалава

Вядома, што Вольга была асуджаная да пазбаўлення волі на тры гады.

Адбывала пакаранне ў ПК № 4.

23 лістапада 2022 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Выйшла на волю па памілаванні 20 жніўня 2024 г. 

Мінімум 13 палітвязняў выйшлі на волю па памілаванні, сярод іх — Ксенія Луцкіна і Васіль Бераснёў

16 жніўня Лукашэнка падпісаў Указ аб памілаванні 30 палітзняволеных, сярод якіх 14 жанчын і 16 мужчын, а некаторыя з іх маюць сур'ёзныя захворванні. За апошнія суткі з калоній па памілаванні пачалі выходзіць палітзняволеныя. Па стане на 21 жніўня праваабаронцам "Вясны" вядомыя прозвішчы 13 вызваленых палітвязняў, сярод іх Васіль Бераснёў, Ала Зуева, Вольга Стаброўская,Вольга Новікава, Ірына Санкоўская і журналістка Ксенія Луцкіна. Праваабаронцы падтрымліваюць інфармацыйную цішыню для бяспекі вязняў, таму пакуль не публікуюць прозвішчы астатніх вызваленых.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»