Наталля Фокіна
Дата нараджэння: 26 жніўня 1979
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Дзядкова Наталля
Паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу суддзя Партызанскага раёну Мінску Наталля Дзядкова асудзіла
Фокіна Андрэя Валянцінавіча, Фокіну Наталлю Аляксандраўну і Молаша Сяргея Іванавіча да 2,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — «хатняй хіміі».
Вядома, што ў сям’і Фокіных гадуецца непаўнагадовае дзіця.
Абвінавачаныя прызналі віну.
Мужчыны да прысуду знаходзіліся пад вартай, іх вызвалілі ў зале суда.
З тэкста прысуду вядома, што з маёмасці абвінавачаных быў зняты арышт — з акуляраў і цішоткі. Справу разглядалі з 11 па 18 ліпеня 2023 года.
4 жніўня 2023 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.