Сяргей Молаш

Дата нараджэння: 5 ліпеня 1978

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Дзядкова Наталля

Паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу суддзя Партызанскага раёну Мінску Наталля Дзядкова асудзіла Фокіна Андрэя Валянцінавіча, Фокіну Наталлю Аляксандраўну і Молаша Сяргея Іванавіча да 2,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — «хатняй хіміі».

Мокаш меў ранейшае пакаранне, таму яго канчатковы тэрмін склаў тры гады «хатняй хіміі» шляхам частковага складання пакаранняў.

Абвінавачаныя прызналі віну.

Мужчыны да прысуду знаходзіліся пад вартай, іх вызвалілі ў зале суда.

З тэкста прысуду вядома, што з маёмасці абвінавачаных быў зняты арышт — з акуляраў і цішоткі. Справу разглядалі з 11 па 18 ліпеня 2023 года.

4 жніўня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»