Кацярына Петушок
Дата нараджэння: 13 траўня 1993
Дата затрымання: 27 кастрычніка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Супічэнка Аляксандр
Петушок Кацярына Іванаўна 27 студзеня 2023 года асуджана судом Партызанскага раёна г. Мінска па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Разам з Кацярынай судзілі Рыбчык Аляксандру Маратаўну.
Затрымана 27 кастрычніка 2022 года на мяжы і перавезена ў РУУС Першамайскага раёна. 31 кастрычніка 2022 г. над ёй адбыўся суд. 13 сутак за Дробнае хуліганства.
12 траўня 2023 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.