Аляксандра Рыбчык
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 16 чэрвеня 1993
Дата затрымання: 26 кастрычніка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 20 жніўня 2024
Суддзя: Супічэнка Аляксандр
Справы: Пратэсты Мінск
Аляксандра Маратаўна Рыбчык — мэнэджарка лагістычнай кампаніі "Trans Solutions". Спярша ёй прызначылі 14 сутак адміністратыўнага арышту, а пасля дзяўчыну перазатрымалі паводле крымінальнай справы.
Нагодай затрымання сталі яе фатаграфіі ў Tinder, дзе яна падчас аднаго з пратэсных маршаў 2020 года стаіць на дарозе з бел-чырвона-белым сцягам. Публікацыя пра затрыманне з'явілася ў адным з праўладных тэлеграм-каналаў. У "пакаяльным" відэа яна пацвярджае свой удзел у пратэстах. Спачатку яна была змешчана ў ІЧУ, потым супраць яе распачалі крымінальную справу паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
4 лютага 2023 г. у судзе Партызанскага раёна Мінска вынеслі прысуд па справе Аляксандры. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, суддзя Аляксандр Супічэнка прызначыў палітзняволенай два з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Разгляд апеляцыйнай скаргі на прысуд адбыўся 21 красавіка 2023 г. у Мінскім гарадскім судзе.
Адбывала тэрмін у ПК № 4.
20 жніўня 2024 г. выйшла на волю па сканчэнні тэрміну.