Ганна Кавалёва

Дата нараджэння: 17 кастрычніка 1983

Дата затрымання: 17 студзеня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 15 красавіка 2024

Суддзя: Трусевіч Максім

Ганна Уладзіміраўна Кавалёва была затрыманая 17 студзеня 2023 года, ёй прад'явілі абвінавачванне за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года паводле арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Яе партнёр Іван Марозаў быў затрыманы на два тыдні раней.

Працэс над палітзняволенымі адбыўся 28 красавіка 2023 г. у судзе Першамайскага раёна Мінска. Суддзя Максім Трусевіч прызнаў іх вінаватымі і прызначыў ім па паўтара года зняволення.

Была этапавана з СІЗА-1 у ПК № 4 для адбыцця пакарання.

15 красавіка 2024 г. вызвалена.

Палітвязням Івану Марозаву і Ганне Кавалёвай прысудзілі па паўтара года калоніі

28 красавіка ў судзе Першамайскага раёну Мінска агучаны вырак палітвязням Ганне Кавалёвай і Івану Марозаву.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»