Артур Пядзько

Дата нараджэння: 28 лістапада 1979

Дата затрымання: 23 лістапада 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 9 год

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Хрыпач Сяргей

Месца зняволення: СІЗА-1

Артур Уладзіміравіч Пядзько — вядучы інжынера «Мінскэнерга». Яго абвінавачваюць у перадачы персанальных звестак больш за 500 службовых асоб. Яму прад’явілі абвінавачванне па ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 130 КК РБ (дапамога ў распальванні варажнечы, здзейсненай групай асоб).

Быў асуджаны ў Мінскім гарадскім судзе па ч. 3 арт. 130 КК. З 17 студзеня па 25 студзеня 2024 года справу разгледзеў суддзя Хрыпач Сяргей. Артуру прысудзілі пазбаўленне волі, але тэрмін пакуль невядомы. 

Артура змясцілі пад варту ў СІЗА-1. Напрыканцы снежня 2023 г. яго перавялі ў СТ № 8.

На момант судовых разглядаў знаходзіўся ў СІЗА-1. 12 красавіка 2024 г. Артуру прысудзілі 9 год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму
Адрас для лістоў: СІЗА-1. 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»