Арцём Саковіч

Палітвязень

Дата нараджэння: 10 жніўня 2001

Дата затрымання: 22 чэрвеня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
арт. 295-3 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў
ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках

Вынік суда: 4 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Карсюк Дзмітрый

Пракурор: Нічыпарук Цімафей

Месца зняволення: ПК № 17

Арцём Саковіч. Фота з сацсетак

Арцём Ігаравіч Саковіч фігурант крымінальнай справы аб масавых беспарадках у жніўні 2020 года. Яго затрымалі 22 чэрвеня, калі ён прыйшоў у Фрунзенскае РУУС у якасці сведкі па бойцы, якую бачыў пасля працы. Там ён даведаўся, што знаходзіцца ў вышуку, і яго затрымалі. Пры тым да гэтага часу ён пражываў дома з маці, хадзіў на працу, а па выходных часам ездзіў на дачу. З лютага працуе ў "Мінсквадаканале", да гэтага працаваў у "Будтрэсце".

Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), у падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках (ч. 1 арт. 13 ч. 2 арт. 293 КК) і падрыхтоўцы да незаконнага вырабу і нашэння прадметаў, паражальнае дзеянне якіх заснаванае на выкарыстанні гаручых рэчываў (ч. 1 арт. 13 ч. 2 арт. 295-3). Як на судзе распавёў сам Арцём, у ноч з 10 на 11 жніўня ён быў на акцыях пратэсту, але толькі здымаў усё, што адбывалася, на тэлефон. 12 жніўня знаёмыя (адзін з якіх з'ехаў у Польшчу) прапанавалі зрабіць "кактэйлі Молатава". З каністрай і бутэлькамі іх затрымалі ў адным з двароў на "Захадзе-3": "Трошкі пакалацілі і павялі ў мікрааўтобус".

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 10 верасня 2021 года Арцёма прысудзілі да чатырох гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

У сярэдзіне траўня 2023 г. стала вядома, што палітвязень знаходзіцца ў ПК № 17.

Чатыры гады калоніі — 20-гадовага мінчука асудзілі па трох артыкулах за леташнія пратэсты

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 10 верасня да чатырох гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за жнівеньскія пратэсты асудзілі 20-гадовага слесара Арцёма Саковіча. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), у падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках (ч. 1 арт. 13 ч. 2 арт. 293 КК) і падрыхтоўцы да незаконнага вырабу і нашэння прадметаў, паражальнае дзеянне якіх заснаванае на выкарыстанні гаручых рэчываў (ч. 1 арт. 13 ч. 2 арт. 295-3). Як на судзе распавёў сам Арцём, у ноч з 10 на 11 жніўня ён быў на акцыях пратэсту, але толькі здымаў усё, што адбывалася, на тэлефон. 12 жніўня знаёмыя (адзін з якіх з'ехаў у Польшчу) прапанавалі зрабіць "кактэйлі Молатава". З каністрай і бутэлькамі іх затрымалі ў адным з двароў на "Захадзе-3": "Трошкі пакалацілі і павялі ў мікрааўтобус".

Адрас для лістоў: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»