Мікіта Залатароў

Дата нараджэння: 12 траўня 2004

Дата затрымання: 11 жніўня 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя масавых беспарадкаў
арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
арт. 295 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў

Вынік суда: 4 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў турме ва ўмовах строгага рэжыму

Суддзя: Дзябой Дзмітрый, Казачак Віктар

Пракурор: Фартушняк Яўген

Месца зняволення: Следчая турма № 8

Сімвалічны/ая хросны/ая: Лорд Грыфітс, сябра брытанскай Палаты лордаў

Мікіта Залатароў

Мікіта Міхайлавіч Залатароў хварэе на эпілепсію. Ягоны бацька расказваў журналістам, што Мікіту білі ў міліцыі і СІЗА. На гэта адвакат падаваў скаргу, але органы не знайшлі складу злачынства. Мікіта заявіў на судзе, што яго білі не толькі ў жніўні, але і 29 снежня ў гомельскім СІЗА. Таксама падлетак заявіў на судзе, што яму ў СІЗА не даюць таблетак. «Канваір сказаў: "Ты палітычны, здохнеш"», — перадаў непаўналетні Мікіта.

Яго разам з Леанідам Кавалёвым і 25-гадовым Дзмітрыем Карнеевым абвінавацілі за падзеі 10 жніўня 2020 года па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: 

  • 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў); 
  • 295-3 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, паразлівае дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў); 
  • 364 (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў).

Мікіта Залатароў адмовіўся даваць паказанні, карыстаючыся сваім правам не сведчыць супраць сябе.

Суддзя Дзмітрый Дзябой 22 лютага 2021 года пакараў непаўналетняга Залатарова пяццю гадамі выхаваўчай калоніі. Пасля прысуду ў Мікіты Залатарова пачалася істэрыка. Ён кідаўся на краты і крычаў: "Выпусціце мяне адсюль!"

Пазней на Мікіту Залатарова завялі яшчэ адну крымінальную справу. Паводле матэрыялаў справы, Мікіта Залатароў "наўмысна зрабіў падножку супрацоўніку СІЗА Лучкіну Н. А., у выніку чаго той упаў на падлогу, а калі падняўся, то прыхіліў Мікіту да сцяны, але падлетак схапіў Лучкіна за валасы і шыю, прычыніўшы фізічную боль і пабоі пацярпеламу, а таксама выказаў пагрозу прымянення гвалту ў адрас супрацоўніцы Хаўбок Т. Ю. і яе блізкіх". Кожны з пацярпелых супрацоўнікаў СІЗА запатрабавалі кампенсацыю ў памеры 1000 рублёў.

Мікіта Залатароў прызнаў віну, але дадаў: "Гэта быў не гвалт, а супраціў. Абразлівыя словы я вымавіў на эмоцыях".

Хлопец неаднаразова заяўляў пра катаванні і збіццё ў СІЗА: "Адводзяць ад камер і наносяць удары дубінкай".

12 ліпеня 2021 года хлопцу прысудзілі 1 год і 6 месяцаў гады калоніі агульнага рэжыму па артыкуле 364 Крымінальнага кодэксу ("Гвалт ці пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў"). Шляхам частковага складання раней прысуджанага тэрміну пакарання (5 гадоў калоніі) з новым, агульны тэрмін пакарання для Мікіты склаў 4 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў выхаваўчай калоніі.

Вядома, што ў выхаваўчай калоніі Мікіту рэгулярна змяшчалі ў ШІЗА.

У судзе Бабруйскага раёна і г. Бабруйска 21 чэрвеня 2022 года разглядзелі справу "аб пераводзе 18-гадовага Мікіты Залатарова ў папраўчую ўстанову іншага тыпу і змене ўмоваў рэжыму". Паводле рашэння суддзі Паўла Карцініна Мікіту перавялі ў папраўчую калонію на ўвесь тэрмін.

26 чэрвеня 2022 г. Мікіту этапавалі з выхаваўчай калоніі № 2 у гомельскі СІЗА-3, а пасля у магілёўскую калонію № 15.

На пачатку жніўня 2022 г. стала вядома, што палітвязню змянілі рэжым на больш строгі, Мікіту перавялі з магілёўскай ПК № 15 у жодзінскую турму № 8. Хлопец будзе адбываць пакаранне ў турме строгага рэжыму.

Палітвязня Мікіту Залатарова перавялі з выхаваўчай калоніі ў папраўчую. Што цяпер для яго зменіцца?

Цяпер хворы на эпілепсію падлетак, якому на момант затрымання было 16 гадоў, знаходзіцца ў магілёўскай калоніі № 15. "Вясна" распавядае, якія цяпер абмежаванні чакаюць Мікіту і як ён сябе адчувае пасля 22 месяцаў у зняволенні.

Яшчэ на 1 год і 6 месяцаў выхаваўчай калоніі асудзілі непаўнагадовага Мікіту Залатарова

14 ліпеня ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля вынеслі прысуд непоўнагадоваму палітвязню Мікіту Залатарову.

У Гомелі вынеслі суровыя прысуды па справе аб "кактэйлях Молатава"

На лаве падсудных 16-гадовы Мікіта Залатароў, 25-гадовы Дзмітрый Карнееў і 28-гадовы Леанід Кавалёў

Пракурор запрасіў тэрміны абвінавачаным па справе аб "кактэйлях Молатава" ў Гомелі: ад 6 да 8 гадоў

У Гомелі працягваецца суд над Леанідам Кавалёвым, Дзмітрыем Карнеевым і Мікітам Залатаровым, якіх абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках і ў тым, што яны 10 жніўня ў цэнтры горада кідалі "кактэйлі Молатава".

Што адбываецца на судзе па справе Гомельскай тройкі?

Абвінавачаны Дзмітрый Карнееў у працэсе кажа, што Мікіту Залатарова і Леаніда Кавалёва раней не ведаў, знаёмы не быў. Калі адключылі інтэрнэт па ўсёй краіне, даведаўся, што будуць мітынгі ў Гомелі.

У Гомелі за два "кактэйлі Молатава" судзяць трох чалавек

У судзе Чыгуначнага раёна г. Гомеля 18 студзеня пачаўся судовы працэс па крымінальнай справе ў дачыненні да 16-гадовага Мікіты Залатарова, 25-гадовага Дзмітрыя Карнеева і 28-гадовага Леаніда Кавалёва.

Адрас для лістоў: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»